Знайсці
09.04.2017 / 21:0324РусŁacБел

Куды прапаў вядучы «Контураў» Ілля Коласаў?

«Контуры» — нядзельная праграма тэлеканала АНТ з расейцам Іллёй Коласавым у якасці вядучага.

Пільныя гледачы звярнулі ўвагу, што ўжо другі запар выпуск у «Контураў» іншы вядучы. Тыдзень таму праграму вяла Вікторыя Язерская, а цяпер — Аляксандр Сярэбраннікаў.

Папярэдні раз такое чаргаванне было два гады таму, калі кіраўніцтва АНТ праводзіла «кастынг» вядучых. І менавіта тады выбар спыніўся на Іллю Коласаву.

Да таго ж сёлетняя сітуацыя супала са зменай старшыні праўлення АНТ — замест Рыгора Кіселя канал узначаліў Марат Маркаў.

Аднак, як выявілася, прычына адсутнасці Коласава банальная. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў, што знаходзіцца на адпачынку ў Індыі.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031