Знайсці
09.04.2017 / 10:1158РусŁacБел

ЗША высылаюць флот да берагоў Паўночнай Карэі

З-за напружанасці на фоне паўночнакарэйскіх ракетных запускаў ударная групоўка амерыканскага флоту на чале з атамным авіяносцам «Карл Вінсан» атрымала загад адправіцца ў заходнюю частку Ціхага акіяна.

«Пагрозай нумар адзін у рэгіёне застаецца Паўночная Карэя праз яе неразумную, безадказную ракетную праграму, якая дэстабілізуе», — заявіў прэс-сакратар камандавання Ціхаакіянскага флоту ЗША Дэвід Бенхэм.

Ён назваў паход «Карла Вінсана» праявай прадбачлівасці і пастаяннай гатоўнасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заявіў, што не дазволіць Паўночнай Карэі ствараць ракеты, якія могуць дасягнуць тэрыторыі ЗША. Ён таксама сказаў, што Вашынгтон пры неабходнасці вырашыць гэтую праблему самастойна.

У склад групоўкі ўваходзяць таксама крэйсер і два эсмінцы, абсталяваныя кіраванымі ракетамі.

Эскадра знаходзілася ў раёне Сінгапура на шляху ў Аўстралію, але атрымала загад змяніць курс.

Авіяносцы класа «Німіц», да якіх адносіцца «Карл Вінсан», маюць даўжыню амаль 330 метраў і водазмяшчэнне за 100 000 тон, яны нясуць на борце ў сярэднім па 80 баявых самалётаў. Па ўдарнай магутнасці яны перавышаюць вайскова-паветраныя сілы многіх краін.

Паўночная Карэя, насуперак рашэнню ААН, працягвае ядзерныя выпрабаванні. Эксперты прагназуюць паўтарэнне гэтых дзеянняў, таму што краіна плануе распрацаваць ядзерную боегалоўку з дыяпазонам, якая дасягне тэрыторыі ЗША.

У сакавіку Паўночная Карэя запусціла ў бок Японскага мора чатыры балістычныя ракеты. Яшчэ адзін пуск прайшоў 5 красавіка напярэдадні візіту ў ЗША кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.

КНР — гістарычны саюзнік і галоўны эканамічны партнёр Пхеньяна.

Паведамляецца, што ў Пекіне незадаволеныя празмернай ваяўнічасцю Кім Чэн Ына, але падзення паўночнакарэйскага рэжыму не жадаюць.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031