Знайсці
06.04.2017 / 10:362РусŁacБел

Муж і жонка з Канады выйгралі трэцюю латарэю ў жыцці і сталі мільянерамі

Барбара і Дуглас Фінк з канадскага Эдмантана выйгралі трэцюю латарэю за час сумеснага жыцця. Цяперашні выйгрыш стаў для пары самым буйным і склаў 8,2 млн канадскіх даляраў (6,1 млн даляраў ЗША).

Да гэтага ім удавалася выйграць 128 тысяч канадскіх даляраў у 1989 годзе — тады яны падзялілі суму з чатырма сябрамі — і яшчэ 100 тысяч у 2010 годзе.

Паводле прэс-рэлізу Заходнеканадскай латарэі, сума, якая ў выніку дасталася ім цяпер, была найбуйнейшым джэкпотам, калі-небудзь разыграным кампаніяй. Акрамя Фінкаў толькі адзін пакупнік латарэйнага білета адгадаў усе шэсць лічбаў дакладна.

Муж і жонка ўжо вызначыліся, як выдаткаваць грошы. «Сям'я перш за ўсё: хочам, каб дочкам і ўнукам усяго хапала», — сказала арганізатарам латарэі Барбара Фінк.

Яе муж Дуглас дадаў, што таксама яны маюць намер павандраваць і набыць новае жыллё: «Барбара хоча новы дом, і яна яго атрымае», — выказаў упэўненасць мужчына.

Як успамінае Барбара Фінк, яна даведалася пра выйгрыш, калі муж працаваў за горадам, у сувязі з чым не адказаў адразу на яе настойлівы званок па мабільным. Аднак праз пяць хвілін ёй удалося датэлефанавацца да мужа. «Ён зняў слухаўку, і я пракрычала, што зрабіла гэта зноў», — сказала яна.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930