Знайсці
06.04.2017 / 13:263РусŁacБел

Велікодныя вербы гарадзенскага і віленскага кшталтаў — у этнакраме «Рагна»

Выраб велікодных вербаў (дэкарыраванне вербных галінак) — гэта адметная тэхналогія вырабу раслінна-кветкавых кампазіцый да Вербнай (Пальмавай) нядзелі, якая адзначаецца за тыдзень да Вялікадня (Пасхі).

Вербы адрозьніваюцца паміж сабой формай і могуць быць круглымі або плоскімі. Форма залежыць ад таго, у якой мясцовасці іх вырабляюць, таму людзі называюць вербы «Віленскімі» (круглыя) і «Гарадзенскімі» (плоскія).

Сёння асноўнымі носьбітамі традыцыі вырабу такіх вербаў з’яўляюцца чатыры сястры Сарасек (прозвішча дзявочае) з Гродна — Ванда (1931 г.н.), Данута (1933 г.н.), Чэслава (1938 г.н.) і Дамініка (1941г.н.).

Традыцыю перанялі ад продкаў і ў сваю чаргу далучаюць да яе сваіх родных, блізкіх, знаёмых.

Адметна, што велікодныя вербы ўключаныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь!

Этнакрама «Рагна» працуе ў Мінску па вуліцы Сухой, дом 4 (ст. м. «Фрунзенская») ад 10:00 да 20:00, у нядзелю ад 10:00 да 17:00, даезд на аўто па вуліцы Караля, дом 22.

ragna.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930