Знайсці
22.03.2017 / 12:115РусŁacБел

Міхал Бараноўскі. На чорнай рацэ стаіць млын…

Міхал Бараноўскі стаў сёлетнім лаўрэатам прэміі «Дэбют» за зборнік вершаў VOLUMEN.1. 

На чорнай рацэ стаіць млын,
Што меле палын.
Каля яго —
Агонь,
А ў тым агні пякуць хлеб палыновы,
Бо стары хлеб летась пагніў
І забыліся сеяць новы.
Госпад высока,
Глядзіць далёка,
А тут крычы сабе, —
Хоць галёкай.
На любімай са сваіх моў галёкае Каін:
«Дзе ты, мой братка? Абель!.. Абель!..»
Абель ужо тры дні, як не прыходзіць дамоў.
Жывем, як усе,
Пакрысе.
Сухое лісцё
Ды сцёб,
І не тое, каб кладзіся ды памірай.
Так, радзіму, вядома, не выбіраюць,
Але і не абіраюць так.
Тут вакол дрыгва і гвалт,
Непралазная твань,
Адным словам,
Літва.
Не дачакаўшыся яе малака,
Каін усё крычыць:
«Жыве! Жыве палыновы наш край!!!»
Так і жывем.
На лёс, калі ласка,
Не наракай,
Калі хату будуеш з краю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031