Знайсці
21.03.2017 / 14:3338РусŁacБел

Лукашэнка: Я паставіў умовы — і гэта ўзарвала апазіцыйную клааку

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прычынах актывізацыі ў Беларусі розных апазіцыйных структур, у тым ліку прадстаўнікоў так званай пятай калоны. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння ў Магілёве ў час размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемства кампаніі «Кронаспан».

«Вы не хвалюйцеся, краіну мы нікому не аддамо. Мы яе будзем трымаць разам з вамі, — сказаў ён. — Самы вялікі недахоп нашай так званай пятай калоны — яны ўжо надта далёкія ад народа».

«Ім трэба ўзбунтаваць краіну. Мара — разбурыць ўладу і скінуць прэзідэнта. Чаму — а ён не дае дзяліць краіну, заводы не прысабечыць, прыватнай уласнасці на зямлю не ўводзіць…», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Кажучы аб актывізацыі ў Беларусі апазіцыйных структур, кіраўнік краіны адзначыў, што гэта адбылося ў тым ліку пасля яго сустрэчы з галоўным рэдактарам газеты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам, які прапанаваў сесці за агульны стол з апазіцыяй і абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў прынцыпе не адхіліў гэтую ідэю, але яго прынцыповая пазіцыя ў тым, што за такім сталом павінны прысутнічаць прадстаўнікі патрыятычнай апазіцыі, якая любіць свой народ і краіну.

«З іншымі я размаўляць не буду — з правакатарамі. Калі прэзідэнт у Палац Незалежнасці за круглы стол запускае правакатараў, што падумаюць нармальныя людзі? — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. — Таму я паставіў ўмовы. І гэта ўзарвала гэтую апазіцыйную клааку. Тыя, хто наверсе зразумелі, што да прэзідэнта яны не патрапяць, а за стол сядуць іншыя».

«Як іншыя? Мы — начальнікі, нам адтуль грошыкі плацяць. А калі іншыя, значыць, іншым будуць плаціць, — распавёў кіраўнік дзяржавы аб развагах шэрагу апазіцыйных прадстаўнікоў. — Гэта — глыбінная прычына, чаму раптам апазіцыя так моцна ў нас ўзбудзілася. Зразумела, яшчэ і вясновае абвастрэнне ў некаторых».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што заходнія арганізацыі, якія фінансуюць апазіцыю ў Беларусі, гатовыя даваць грошы ў першую чаргу пры ўмове арганізацыі беспарадкаў.

«Ці патрэбны мардабой, кроў», — сказаў ён. Што тычыцца дэкрэта №3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства», Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з пратэстам выступаюць і тыя, каго ў першую чаргу павінны кранаць нормы адпаведнага дакумента.

«Вось яны - прычыны ўзбуджэння нашай пятай калоны», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі кантраляваная і дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не будзе дапушчана.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера