Знайсці
11.01.2017 / 13:4730РусŁacБел

Прарасійскі актывіст заявіў, што кіроўцу аўтобуса «маладафронтаўцаў» аштрафавалі за бел-чырвона-белы сцяг. Але гэта не так

Арцём Агафонаў, які раней быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер актыўнічае ў прарасійскіх ініцыятывах, размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «пераможны ліст» з Валожынскага РАУС. У паведамленні напісана, што кіроўца фірмы «Трансфілд» Віктар Бразоўскі аштрафаваны за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Фірма «Трансфілд» удзельнічала ў перавозцы актывістаў «Маладога фронту» у Слуцк на мітынг, прымеркаваны да ўгодкаў Слуцкага паўстання.

Як вынікае з адказу міліцыі, кіроўца аштрафаваны за парушэнне часткі 3 артыкула 194 ПДР Беларусі (забарона на ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку з налепкамі).

Агафонаў робіць выснову, што Валожынскі РАУС адрэагаваў на бел-чырвона-белы сцяжок у салоне.

Але гэта не так. Як патлумачыў лідар «маладафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч, кіроўцу аштрафавалі на палову базавай велічыні за несанкцыянаваную рэкламу з нумарам тэлефона на борце аўтобуса. Цяпер надпіс узгоднены, таму Віктар Бразоўскі можа і надалей аказваць транспартныя паслугі.

А сцяжок проста знаходзіўся ў салоне, а не быў прымацаваны да шкла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера