Знайсці
19.10.2016 / 21:453РусŁacБел

У аптэках Беларусі з'явяцца экспрэс-тэсты на ВIЧ па слiне

З новага года экспрэс-тэсты на ВIЧ па слiне будуць прадавацца ў беларускіх аптэках. Простая працэдура не патрабуе забору крывi i ўсяго за 20 хвiлiн паведамляе дакладны вынiк аб наяўнасцi або адсутнасцi ВIЧ-iнфекцыi. Прастата i зручнасць сiстэмы дазваляюць выкарыстоўваць яе практычна ў любых умовах, а не толькi ў медустановах. Дакладнасць вынiку — 99 працэнтаў.

Сучасны вiд тэставання даступны ўжо сёння для маладых людзей у цэнтрах, прыязных падлеткам, дзе кожны ахвотны можа бясплатна i ананiмна зрабiць тэст — як звычайны, так i экспрэс, i атрымаць кансультацыю. Цяпер у Беларусi дзейнiчае 50 такiх цэнтраў, адкрытых сумесна з Дзiцячым фондам ААН i Мiнiстэрствам аховы здароўя. У цэнтрах працуюць урачы — педыятр, гiнеколаг, псiхолаг, нарколаг, дэрматавенеролаг, валеолаг. На першай кансультацыi ўрач разам з падлеткам вызначае праблему, дае рэкамендацыi i пры неабходнасцi запiсвае да спецыялiста.

Магчымасць саматэставання з'явiлася ў межах спецыяльнай кампанii Аб'яднанай праграмы ААН па ВIЧ/СНIД i Дзiцячага фонду ААН «Датычыцца нават тых, каго не датычыцца», якая ахапiла сёлета ўсе абласныя гарады.

У краiне зарэгiстравана звыш за 21 тысячу выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi. Большасць выяўленых выпадкаў прыпадае на ўзрост 15-49 гадоў. Паводле апошнiх звестак, ВIЧ-станоўчы чалавек, якi атрымлiвае своечасовае лячэнне, можа пражыць гэтак жа доўга, як здаровы. Пры эфектыўным лячэннi імавернасць перадачы вiруса iншаму чалавеку значна знiжаецца. Жанчына з ВIЧ можа нарадзiць здаровае дзiця, калi своечасова даведаецца пра свой дыягназ i пачне лячэнне.

zviazda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031