Знайсці
19.10.2016 / 15:4712РусŁacБел

Адначасова са смерцю Матаролы ў Абхазіі загінуў яго паплечнік

У Сухумі на самаробнай выбуховай прыладзе падарваўся 17 кастрычніка яшчэ адзін расійскі баявік — і ён быў блізкі да забітага ў Данецку Матаролы, паведамляе агенцтва caucasustimes.com.

Матарола (Арсен Паўлаў), камандзір батальёна расійскіх баевікоў «Спарта» у так званай «Данецкай Народнай Рэспубліцы», загінуў у выніку выбуха ў ліфце ўласнага дома 16 кастрычніка. Разам з ім загінуў целаахоўнік.

Сілавыя органы непрызнанай рэспублікі Абхазіі падазраюць, што загінулы Сяргей Тарасенка мог быць тэрарыстам і меў двух пасобнікаў, якіх цяпер шукаюць.

Зборная «ДНР» па футболе адпраўляецца на таварыскі матч у Абхазію.

Выбух адбыўся на тэрыторыі сухумскага тэлецэнтра. Паводле звестак органаў следства, падрыў быў выпадковым, а імаверны тэрарыст меў пры сабе рацыю і мапы, на якіх былі паказаныя дзяржаўныя ўстановы, якія той меўся замініраваць.

Пра матывы баевіка не паведамляецца, аднак вядома, што раней у Абхазіі лячыліся баевікі «ДНР», у тым ліку сам Матарола, у якога адбыўся канфлікт з мясцовымі жыхарамі, які амаль дайшоў да страляніны.

Матарола і ўражанні ягонай жонкі ад адпачынка ў Абхазіі летам гэтага года.

У кантэксце падзеі ў Сухумі можа з'явіцца новая версія ў справе забойства Матаролы.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031