Зорка «Лестэра» сыходзіць у «Чэлсі»
«Чэлсі» афіцыйна абвясціў пра трансфер паўабаронцы Нгало Кантэ, які раней выступаў за чэмпіёна Англіі «Лестэр».
Хаўбек заключыў з лонданскім клубам пяцігадовы кантракт.
«Я вельмі шчаслівы падпісаць кантракт з адным з самых вялікіх клубаў Еўропы. Магчымасць папрацаваць з Антоніа Контэ, бліскучым трэнерам, і некаторымі з найлепшых футбалістаў свету — гэта занадта добра, каб ад такога адмаўляцца.
Мой першы сезон у прэм'ер-лізе атрымаўся асаблівым. Я спадзяюся дасягнуць нават большага за час, які правяду ў «Чэлсі». З нецярпеннем чакаю сустрэчы з новымі партнёрамі. Хачу дапамагчы клубу дамагчыся вялікага поспеху», - сказаў паўабаронца.
Раней сёння з'явілася інфармацыя, што іншая суперзорка «Лестэра» Рыяд Марэз не мае намеру заставацца ў клубе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі
 3
Збіты ў пачатку красавіка ў Варшаве беларускі падлетак аказаўся сынам памерлай актывісткі Вольгі Жураўлёвай
 2
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера