Знайсці
18.03.2016 / 12:531РусŁacБел

Выходныя будуць па-зімоваму халоднымі і снежнымі, а самыя складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца ў нядзелю

Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, якія перамяшчаюцца са Скандынаўскага паўвострава. Яны прынясуць у нашу краіну снег і паніжэнне тэмпературы. Пра гэта распавёў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

У суботу на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — -9°С, максімальная днём -3 — +3°С.

У Мінску таксама будзе ісці снег. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — -7°С, максімальная днём -1 — -3°С.

Найбольш складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца ноччу і раніцай у нядзелю, 20 сакавіка.

На большай частцы тэрыторыі будзе ісці снег, мокры снег, у асобных раёнах моцны снег і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, завіруха. Па паўднёвым захадзе краіны наліпанне мокрага снегу. Днём месцамі кароткачасовы снег, па паўднёвым захадзе ападкі (мокры снег, дождж), туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — -8°С, па паўночным усходзе да -11°С; максімальная днём ад -5°С па паўночным усходзе да + 5°С па паўднёвым захадзе.

У сталіцы часам снег, завіруха, парывісты паўночна-заходні, паўночны вецер, днём, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 — -6°С, максімальная днём -1 — -3°С.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца:

У панядзелак ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, месцамі з дажджом). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -8°С, пры праясненнях -9 — -13°С, максімальная днём -2 — +3°С; па паўднёвым захадзе ноччу каля 0°C, днём +4 — +6°С.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031