Знайсці
30.07.2015 / 13:2210РусŁacБел

Як бы выглядала знішчаная саветамі Фара Вітаўта ў сучасным Гродне ФОТАФАКТ

Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай камп’ютара ўзнавіў гродзенскую Фару Вітаўта на фота сучасанага Гродна. Гэта праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльных сетках.

Вырасла ўжо два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта — самага першага і адметнага касцёла Гродна. Яны быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваюць сябе няўтульна на галоўнай плошчы горада.

Аляксандр Пінчук дапамог гродзенцам ўбачыць галоўны храм горада (знесены ў 1961 годзе) у сучасным Гродне:

«Фара Вітаўта — гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам, — распавядае Пінчук на Facebook. — Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане. Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre — «прыход»). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Аб першапачатковым абліччы можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах. Я паспрабаваў паiмправiзiраваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага».

Таксама Аляксандр займаецца замкамі Беларусі. Па яго звестках, па ўсёй краіне налічваецца каля 150 старажытных крэпасцей або іх рэштак. 38 ўключаныя ў праграму «Замкі Беларусі», што прадугледжвае іх рэстаўрацыю і кансервацыю. 

Па падліках рэканструктара, каля 9 замкаў у Гродзенскай вобласці яшчэ можна аднавіць. Напрыклад, Крэўскі замак:

Або Любчанскі замак (Навагрудскі раён, п. Любча):

Руслан Кулевіч, «Твой стыль»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031