Знайсці
26.05.2015 / 23:2823РусŁacБел

Дэфіле ў вышыванках: у Нацыянальнай бібліятэцы паказалі новую калекцыю этнавопраткі для дзяцей і моладзі ФОТАРЭПАРТАЖ

Падчас прэзентацыі 26 мая электроннага рэсурсу «Мода і час» у Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў паказ калекцыі сучасных беларускіх вышыванак ад майстэрні Elen Carotte.

Elen Carotte – лінейка вопраткі, якая імкнецца захаваць традыцыі беларускага народнага строю, даўшы яму жыццёвы імпульс у сучасным свеце. Таму майстэрня развівае абодва напрамкі дзейнасці, як у галіне аўтэнтычнасці, так і ў модных тэндэнцыях.

Прадстаўленая вопратка для дзяцей і моладзі выкананая з лёну высокай якасці, а вышыўка максімальна набліжаная да рэгіянальных узораў, захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. Разам з тым крой адаптаваны да сучаснага адзення, гэта зроблена свядома, каб даць магчымасць спажыўцу карыстацца зручнай вопраткай у паўсядзёнцы. Азнаёміцца з прадукцыяй майстэрні можна на адмысловым сайце.

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031