Знайсці
23.02.2015 / 11:437РусŁacБел

Завод «Прамень» выпусціў «вышываныя» гадзіннікі

Прадпрыемства абагнала кампанію Hvilina, што абвясціла галасаванне за найлепшы дызайн напачатку лютага.

Лімітаваная серыя «Спадчына» утрымлівае па 50 адзінак кожнага з шасці варыянтаў мужчынскіх гадзіннікаў. Іх прэзентацыя прайшла 22 лютага на «Дні роднай мовы».

У хуткім часе гадзіннікі, створаныя ў межах праекта Hay.by і вырабленыя на заводзе «Прамень», з’явяцца ў продажы. Таксама стваральнікі абяцаюць выпусціць жаночы варыянт.

Гадзіннікі ўтрымліваюць японскі механізм (як кварцавы, так і з аўтадаводам), яны зробленыя з нержавеючай сталі і натуральнай скуры.

«Калісьці я працавала на заводзе — выкладала супрацоўнікам англійскую мову. Сама зацікавілася тэмай гадзіннікаў, гісторыяй «Прамень». З сябрамі прыйшлі да ідэі замовіць серыю гадзіннікаў з беларускім арнаментам», — распавяла адна з удзельніц праекту Вераніка Мазуркевіч.

Гадзіннікі будуць прадавацца на сайце Hay.by, цана пакуль невядомая. Паралельна з калекцыяй «Спадчына» праект Hay.by прапануе серыю гадзіннікаў «Маштоц» з матывамі старажытнага армянскага алфавіта.

Нагадаем, што 5 лютага аб намеры стварыць «вышываныя гадзіннікі» паведаміла і кампанія «Hvilina» — дызайн гадзіннікаў прапанавана абраць на сайце «Мова Нанова». Аб сувязі з праектам «Хвіліны» Hay.by не заяўляе.

Самыя папулярныя дызайны ў галасаванні на момант публікацыі

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031