Знайсці
03.02.2015 / 22:00РусŁacБел

У сакавіку пройдзе фестываль кіно, знятага на дроны 

У наступным месяцы ў Нью-Ёрку пройдзе першы ў гісторыі фестываль кіно, знятага з дапамогай беспілотных лятаючых апаратаў (дронаў). З 7-га сакавіка гледачы змогуць пабачыць 35 фільмаў у такіх катэгорыях як «Архітэктура», «Падарожжа», «Аповесць».

«Фестываль хоча быць мостам паміж публічнай сферай і разуменнем гэтых лятучых робатаў. Бо людзі могуць іх баяцца, баяцца мастацтва, якое сапраўды фантастычнае, — сказаў арганізатар фэсту Рэндзі Скот Славін The New York Times. — Гэта дадае да штатыва крылы».

Сярод фільмаў, якія пакажуць у наступным месяцы:

 

На сёння ў ЗША будучыня кіно, знятага з дапамогай дронаў, прадстаўляецца яскрава — Федэральнае кіраванне грамадзянскай авіяцыі ў верасні дазволіла выкарыстоўваць беспілотныя апараты для здымак. Варта адзначыць, што ў Беларусі з гэтым не ўсё так проста.

Іван Шыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031