Знайсці
02.10.2014 / 13:447РусŁacБел

Гурт «Рокаш» адзначыць 10-годдзе вялікім канцэртам

Адзін з самых адметных гуртоў на беларускай фольк-сцэне сур’ёзна рыхтуецца да свайго юбілею.

«Рокаш» паўстаў увосень 2004 году. Музыкі бачаць сэнс сваёй творчасьці ў тым, каб разбурыць стэрэатып адносна таго, што фолькавая музыка архаічная па сваей сутнасьці і ня мае рэсурсаў для далейшага развіцця. Дзеля гэтага яны экспэрымэнтуюць з стылямі. Песьні «Рокашу» двойчы траплялі ў лік 12 галоўных гітоў сэзону на «Тузіне Гітоў»: у 2009-м гэта была «Дзеці паўночнага ветру», а ў 2011-м — «Крылы», якая паводле шматлікіх водгукаў наогул лічыцца найлепшай песьняй гурту.

Юбілей «Рокаш» справіць 25 кастрычніка ў клюбе Re:Public. Удзел у вялізным канцэрце акрамя герояў вечару возьмуць гурты Pawa, Re1ikt, Unia i Rosy, адмысловым госьцем будзе Алег Хаменка.

tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031