Знайсці
29.06.2014 / 22:495РусŁacБел

«Акіян Эльзы» ўпершыню ва Украіне выканаў песню на расійскай мове ВІДЭА

Адбылося гэта падчас канцэрту 28 чэрвеня ў Адэсе, што прайшоў у рамках святкавання 20-годдзя гурту. Канцэрт сабраў 40-50 тыс. гледачоў, што стала рэкордам для горада, паведамляе tabloid.pravda.ua.

Святаслаў Вакарчук выканаў на расійскай мове знакамітую песню Леаніда Уцёсава «У Черного моря», якую падхапілі ўсе прысутныя. Гэта песня фактычна ёсць гімнам Адэсы.

Апроч таго, ОЕ праспяваў разам з лідарам «Бумбокса» Андрэем Хлыўнюком. Яны, у прыватнасці, выканалі песню «Це зі мною».

Нагадаем, што тыдзень таму «Акіян Эльзы» сабраў 70 тыс. гледачоў на «Алімпійскім» у Кіеве.

24 жніўня ОЕ дасць канцэрт у Львове на «Арэне-Львоў», 20 верасня — у Таліне, а 21 верасня — у Хельсінкі.

У кастрычніку плануецца тры канцэрты ў Канадзе: у Таронта, Манрэале і Атаве (9-11 кастрычніка).

Канцэрт у Адэсе сабраў 40 тыс. слухачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031