Знайсці
25.02.2014 / 23:3712РусŁacБел

Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін трапіў у спіс часопіса «Photo District News»

Вядомы амерыканскі часопіс Photo District News (PDN) традыцыйна склаў штогадовы спіс маладых і перспектыўных фатографаў з усяго свету — PDN's 30 2014. Сярод 30 аўтараў у прэстыжным спісе фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.

Спіс перспектыўных фатографаў PDN складае ўжо на працягу 15 гадоў, беларусы яшчэ ні разу ў яго не траплялі.

Гэта не конкурс, а адбор, які ладзяць прафесіяналы сусветнай фотаіндустрыі — фотарэдактары, куратары і крытыкі фатаграфіі. Кандыдатаў у спіс рэкамендуюць фотарэдактары з усяго свету.

Сяргей Гудзілін працуе ў «Нашай Ніве» ад 2011 года. Жыве ў Жодзіне. Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031