Знайсці
27.01.2014 / 10:334РусŁacБел

Беларусы адмаўляюцца ад ВАЗа і ГАЗа, але купляюць усё больш еўрапейскіх аўто расійскай зборкі

У самым «ураджайным» 2008 годзе у шоу-румах Беларусі прададзена 26479 новых аўтамабіляў, у 2013 годзе — 26175. Такія лічбы прыводзіць старшыня рады дырэктараў ГК «Інтэлект» Сяргей Варывода.

У спісе лідараў — прадукцыя расійскага аўтапрама, але не ВАЗ, ГАЗ і УАЗ, а замежныя брэнды. Па дадзеных эксперта, адносна 2012 продажы ВАЗ і ГАЗ знізіліся на 40%, УАЗ - на траціну. «Адбіваецца галіновая структура эканомікі і перавагі беларускіх грамадзян», — тлумачыць Варывода.

Па агульных аб'ёмах продажаў Volkswagen захаваў лідэрства ў агульным заліку — пакупнікоў знайшлі больш за 4 тысячы новых машын. Шмат? Варывода з сумам нагадвае колькасць прададзенага 5 гадоў таму - 6,5 тысяч аўтамабіляў.

Дзякуючы бюджэтнікам Duster, Sandero і Logan, вынік продажаў Renault — 3 тысяч адзінак.

У спісе лідараў Варывода называе KIA Rio, Hyundai Accent, Chevrolet Aveo, Nissan Almera, Scoda Octavia, «якія паклалі на лапаткі аўтамабільны рынак Беларусі» і якія сталі «галоўнымі драйверамі росту рынку новых легкавікоў у разрэзе мадэляў». Толькі дзве мадэлі з топ-10 лідараў сабраныя не ў Расіі.

паводле Ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031