Знайсці
08.11.2013 / 21:021РусŁacБел

Гран-пры кінафестывалю «Лістапад» атрымаў фільм «Іда»

Гран-пры XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» атрымаў фільм «Іда» (Польшча — Данія) рэжысёра Паўла Паўлікоўскага. Уладальніка «Золата «Лiстапада» назвалі 8 лістапада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця фестывалю ў Малой зале Палаца Рэспублікі. 

Галоўны прыз кінапрэсы, які называецца «Серабро «Лістапада», прысуджаны таксама гэтай карціне. Акрамя таго, «Іда» адзначана прызам за лепшую аператарскую работу, паводле меркавання міжнароднага журы фестывалю. 

Прызам «За лепшую рэжысуру» ўзнагароджана кінакарціна «Дакрананне граху» (Кітай — Японія — Францыя), рэжысёр Цзя Чжанкэ. 

Спецыяльны прыз міжнароднага журы «За эстэтычную дзёрзкасць» падзялілі паміж сабой фільмы «Вечнае вяртанне» (Украіна, Кіра Муратава) і «Калі ў Бухарэсце настае вечар, ці Метабалізм» (Румынія — Францыя, Карнеліу Парумбой). 

Фільм «Па крузе» (Сербія — Германія — Славенія — Харватыя — Францыя) Срдана Галубовіча ўзнагароджаны прызам сімпатый гледачоў, прызам Мінгарвыканкама, а таксама спецпрызам кінапрэсы «За драматургічнае рашэнне». 

Карціна «Роля» (Беларусь — Расія — Фінляндыя — Германія) Канстанціна Лапушанскага, у якой бралі ўдзел беларускія кінематаграфісты, стала ўладальнікам спецпрыза Выканкама СНД «Кіно без межаў», а таксама спецпрыза Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы «Разам». 

У галіне дакументальнага кіно Гран-пры атрымала карціна «Бацька і сын» (Польшча) Паўла Лазіньскага. 

Спецыяльны прыз журы дакументальнага кіно атрымала карціна «Цвятанка» (Балгарыя — Швецыя) Юльяна Табакова. 

Прыз прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» атрымаў рэжысёр мастацкага фільма «Лука» (Беларусь — Украіна) Аляксандр Пархоменка. 

Паводле інфармацыі арганізатараў, паказы фестывалю ў гэтым годзе наведалі больш як 40 тысяч гледачоў. 

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031