Знайсці
23.10.2013 / 08:3510РусŁacБел

Ад чацвярга ў нецвярозых кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабілі

Закон набывае моц 24 кастрычніка, але адлік пачынаецца на 10 месяцаў раней — з 1 студзеня.

За першыя дзевяць месяцаў 2013 года ДАІ злавіла каля 30 тысяч нецвярозых кіроўцаў. Ад 24 кастрычніка ўсе яны аўтаматычна стануць патэнцыйнымі кандыдатамі на канфіскацыю аўтамабіля. Згодна з новым законам, такое пакаранне будзе ўжывацца супраць тых, каго ловяць п'яным за рулём другі раз.

ДАІ будзе адлічваць перыяд ужывання санкцый з 1 студзеня 2013 года.

З ростам колькасці ўласнікаў аўтамабіляў п'яныя за рулём сталі сапраўднай бядой для Беларусі. Машыны сталі даступнымі па цане для людзей самых розных звычак. А паскарэнне рытму жыцця ў краіне прывяло да таго, што людзі сядаюць за стырно ў кожным разе.

Між тым у п'яных зніжаецца рэакцыя і адэкватнасць. У выніку гінуць або робяцца інвалідамі людзі, у тым ліку дзеці. Гэта і выклікала неабходнасць прыняцця стражэйшых караў за выпіўку.

Закон «Аб кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане» прадугледжвае павелічэнне штрафаў за першую паездку нецвярозым да 50—100 базавых велічынь. На сёння гэта адпаведна 6,5—13 мільёнам рублёў.

У кіроўцы, які затрыманы выпіўшы другі раз на працягу года, аўтамабіль будуць канфіскоўваць. Прычым незалежна ад таго, хто з'яўляецца ўласнікам машыны. Асабліва злосных парушальнікаў будуць садзіць у турму.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031