Даследаванне: Срэбра павышае эфектыўнасць антыбіётыкаў у тысячы разоў
Бактэрыцыдныя якасці срэбра былі добра вядомыя ячшэ з антычных часоў. Срэбра працягвала шырока выкарыстоўвацца ў медыцыне амаль да сярэдзіны ХХ ст., калі яго замянілі больш сучасныя сродкі з навукова даказанай эфектыўнасцю.
Аднак нядаўняе даследаванне групы навукоўцаў пад кіраўніцтвам Джэймса Колінса з Бостанскага універсітэта ў Масачусэтсе паказала, што срэбра можа значна ўзмацніць эфект антыбіётыкаў, якіх з кожным годам распрацоўваюць усё меней і да якіх усё актыўней прыстасоўваюцца шкодныя мікраарганізмы, піша сайт nature.com.
Вынікі даследавання каманды Джэймса Колінса паказваюць, прыём срэбра разам з антыбіётыкамі шматкроць павышае здольнасць апошніх знішчаць грамадмоўныя бактэрыі— мікраарганізмы з двайной клетачнай мембранай, што робіць іх больш устойлівымі да антыбіётыкаў і антыцелаў чалавека.
Аднак іоны срэбра атакуюць клетачную мембрану бактэрый, што робіць бактэрыі безабароннымі перад антыбіётыкамі. Таксама іоны срэбра ўмешваюцца ў працэс метабалізму бактэрыі, што выклікае перавытворчасць таксічных для самой бактэрыі вытворных кіслароду.
Навукоўцы сцвярджаюць, што антыбіётыкі з дапамогай невялікай колькасці іонаў срэбра могуць знішчыць ад 10 да 1000 разоў больш бактэрый чым без дапамогі метала.Пры гэтым павелічэнне праходнасці мембраны бактэрый не дазваляе ім выводзіць антыбіётыкі назад: гэта «адключае» механізм супраціўляльнасці мікраарганізмаў лекам.
Трэба заўважыць, што крытыкі даследавання ўжо нагадалі Колінсу пра таксічную небяспечнасць срэбра, якое адносіцца да цяжкіх металаў.Аднак навуковец сцвярджае, што падчас выпрабавання на мышах добрых вынікаў удалося дасягнуць пры выкарыстанні нетаксічных дозаў срэбра.
Да таго ж Колінс лічыць, што можна стварыць нетаксічны і бясшкодны аналаг, які будзе валодаць такім самым эфектам на бактэрыі, як і срэбра.
0
0
0
0
0
0
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Музыка Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе. Ён належыць вядомай асобе
 4
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
 19
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 19
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча
 11
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
«Разглядаем усю Беларусь». Стала вядома, дзе могуць размясціць пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў
У Расіі на фронт адправілі двух паўлінаў
 1
Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера