Знайсці
15.04.2013 / 10:557РусŁacБел

Затрыманы супрацоўнік «БелМузТВ» растлумачыў парнаграфію на тэлеэкране сваёй сваркай з дзяўчынай

Затрыманы па падазрэнні ў публічнай дэманстрацыі парнаграфіі 13 красавіка супрацоўнік ТДА «Рэдакцыя праграмы тэлевяшчання «БелМузТВ» растлумачыў свае дзеянні прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля таго, яка ён пасварыўся з дзяўчынай,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, жыхар Мінска, ураджэнец Магілёва 1985 года нараджэння быў затрыманы 15 красавіка ў 0.45 у абласным цэнтры супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі УУС Магілёўскага аблвыканкама. Гэтай жа ноччу яго даставілі ў Мінск. Цяпер з затрыманым праводзяцца следчыя дзеянні.

14 красавіка ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да яго была распачата справа па ч. 2 арт. 343 КК (публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання).

Дзеянні супрацоўніка тэлеканала «БелМузТВ», які ўключыў 13 красавіка ў эфірны блок парнаграфічны ролік, «былі накіраваныя супраць гледачоў»,
заявіў дырэктар гэтага тэлеканала Аляксандр Капёнкін.

Тэлеканал, дадаў ён, ужо афіцыйна выбачыўся перад сваёй аўдыторыяй за «тэхнічны збой», размясціўшы адпаведную інфармацыю на сайце.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031