Найти
23.10.2016 / 15:453РусŁacБел

«Спеўны сход»: песни на музыку Монюшко — 25 октября

Славуты кампазітар, дырыжор, знаўца беларускага фальклору, стваральнік беларускай і польскай нацыянальных опер нарадзіўся амаль 200 год таму ў вёсцы Убель Чэрвеньскага раёна. Цяпер на месцы былой сядзібы стаіць памятны знак.

Станіслаў Манюшка напісаў музыку да 309 песен, з іх 22 творы — на вершы Яна Чачота, 20 — Уладзіслава Сыракомлі. Манюшка стварыў шмат сольных і харавых сачыненняў на рэлігійную тэматыку.

Творчы светапогляд Станіслава Манюшкі сфармаваўся ўжо ў юнацкія гады, што прайшлі на Беларусі. З маленства кампазітар адчуў хараство і прывабнасць нашага фальклору. І ў больш познія гады, ужо на чужыне, шчодра чэрпаў натхненне з гэтай народнай крыніцы.

Мы адчуем гэта, калі будзем спяваць песні на музыку вялікага кампазітара! Запрашаем усіх жадаючых развучыць і разам заспяваць некалькі вядомых твораў Станіслава Манюшкі.

А яшчэ — пра творчасць Станіслава Манюшкі нам распавядзе прафесар Віктар Скарабагатаў, які ўсё жыццё даследуе феномен кампазітара.

Маргарыта Ляўчук, салістка-сапрана Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Музычнага дома «Класіка», выканае некалькі твораў Манюшкі.

Прыходзьце 25 кастрычніка: Галерэя Ў, пр-т Незалежнасці, 37А, Мінск. Пачатак а 19.00. Уваход вольны!

«Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На «Спеўным сходзе» можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930