Найти
21.07.2017 / 22:458РусŁacБел

Васіліса Паляніна. Ён сыдзе апошнім…

Ён сыдзе апошнім
З сэрца твайго,
Якое ператварылася ў свіны фарш,
Якое так доўга не адпачывала,
Што рукі сэрца твайго
Сталі рукамі чалавека,
Хворага на Паркінсана,
А вусны сэрца твайго
Сталі вуснамі іржавай каліткі,
Што абараняе закінутую хату
На рагу вёскі Негарэлае.

Ён сыдзе апошнім з сэрца твайго,
Якое не гуляецца, не смяецца.
Унутры жывата сэрца твайго
Вялікая чорная язва,
Унутры блакітных вачэй яго
Ні акіяна, ні пульсу, ні кавы,
Ні кахання, ні гарачай вады,
Ні раніцы, ні моцы, ні чыстай бялізны,
Ні Верачкі, ні Надзеі,
Ні Андрэя, ні косткі, ні мышцаў,
Ні мачы,
Ні тут, ні там.

Ён сыдзе апошнім
З сэрца твайго,
Ты хутка пабачыш,
Што ўнутры грудзей яго
Расквітнее белая лілея.
Яна сажрэ ўсе сухажыллі
Сэрца твайго
І вып’е няспешна і вытанчана
Праз саломінку клапанаў
Усю яго кроў,
І сэрца тваё станецца
Найпрыгажэйшай драпежнай кветкай
На целе Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031