Знайсці
22.08.2017 / 22:302РусŁacБел

У Гомелі пасажыры збілі таксіста да страты прытомнасці і абрабавалі

У ноч з 15 на 16 жніўня работнік службы таксі падабраў на Рэчыцкім праспекце ў Гомелі двух мужчын і павёз у кірунку папулярнага рэстарана. Кіроўца яшчэ не ведаў, што грошай на забаўляльную ўстанову пасажыры не маюць, паведамілі ва УУС Гомельаблвыканкама.

На скрыжаванні вуліц Карбышава і Зорнай кліенты прымусілі кіроўцу выйсці з машыны, збілі да страты прытомнасці. Пасля, прыхапіўшы грошы (каля 100 рублёў), тэлефон і планшэт, уцяклі. Апрытомнеўшы, пацярпелы таксіст патэлефанаваў у міліцыю.

Праваахоўнікі вылічылі злачынцаў на працягу некалькіх гадзін. Імі аказаліся прыяцелі 1991 і 1994 гадоў нараджэння — раней неаднаразова судзімыя гамяльчук і яго знаёмы з Хойнікаў.

Частку выкрадзеных грошай зламыснікі паспелі выдаткаваць. У дачыненні да рабаўнікоў заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031