Знайсці
21.08.2017 / 14:137РусŁacБел

Жыхар Магілёва вырашыў зарэзаць двух мужчын, бо яны не захацелі з ім выпіць

У Магілёве на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Чалюскінцаў п'яны мужчына напаў з нажом на двух мінакоў. Прычынай стала адмова на прапанову выпіць разам. Міліцыю выклікала знаёмая пацярпелых мужчынаў.

38-гадовы раней судзімы магілёвец прапанаваў мужчынам і іх спадарожніцы скласці яму кампанію. Тыя адмовіліся, завязалася сварка. П'яны мужчына дастаў нож і ўдарыў аднаго з апанентаў у вобласць шыі, а другому нанёс удар у твар, паведаміў мясцоваму парталу mycity.by начальнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксандр Сільвановіч.

Пацярпелыя — 26-гадовы магілёвец і яго 40-гадовы прыяцель, жыхар Магілёўскага раёна — былі дастаўлены ў бальніцу.

Зламысніка хутка затрымала міліцыя. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Асабліва злоснае хуліганства». Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930