Знайсці
31.07.2017 / 19:2110РусŁacБел

Расійская армія атрымае найноўшыя знішчальнікі Су-57

Часопіс Air&Cosmos у артыкуле «Ад ПАК ФА да Су-57» раскрыў цікавыя падрабязнасці ў дачыненні да найноўшага расійскага знішчальніка пятага пакалення ПАК ФА. Пераклад матэрыялу апублікаваў ваенны блог «Цэнтра аналізу і cтратэгій», піша Tut.by.

Reuters

Выданне піша, што ПАК ФА атрымаў афіцыйную назву Су-57. Паводле даных выдання, аб'ёмы яго вытворчасці вырашылі знізіць. Прычынай таму стала ўнутраная канкурэнцыя паміж знішчальнікамі пакалення 4+, у першую чаргу, Су-35, чый патэнцыял супастаўны з Су-57, за выключэннем паказчыкаў малапрыкметнасці.

Часопіс адзначае, што «знішчальнікі Су-35 пакалення 4+, па словах ваенных лётчыкаў, прадэманстравалі вельмі добрыя характарыстыкі» і міністэрства абароны Расіі ўжо замовіла агулам 98 Су-35С і 116 Су-30СМ.

Таксама аўтары згадалі аб аварыях, якія здарыліся з вопытнымі ўзорамі ПАК ФА. Напрыклад, у першых прататыпаў Т-50 ўтвараліся расколіны ў канструкцыі фюзеляжа. У ходзе салона МАКС-2011 другі лётны прататып Т-50−2 стаў ахвярай пампажу ў кампрэсары рухавіка падчас ўзлёту. За самалётам цягнуўся сноп полымя даўжынёй некалькі метраў, і пілот спыніў узлёт. Пяты лётны прататып Т-50−5 загарэўся на ўзлётнай паласе 10 чэрвеня 2014 года пасля пасадкі ў ходзе дэманстрацыі індыйскай дэлегацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031