Знайсці
26.06.2017 / 18:576РусŁacБел

Расія мяняе свайго пасла ў ЗША

Расійская Федэрацыя адклікае свайго пасла Сяргея Кісляка з Вашынгтона. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне BuzzFeed News са спасылкай на тры крыніцы, піша УНІАН.

Fox News

Выданне адзначае, што рашэнне вярнуць Кісляка ў Расію замест таго, каб прызначыць яго на кіруючую пасаду ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку, як пра гэта паведамлялі раней некалькі СМІ, з'явілася на фоне расследаванняў ФБР і Кангрэсам кантактаў расійскага дыпламата з галоўнымі дарадцамі Дональда Трампа падчас выбарчай кампаніі ў 2016 годзе.

Разам з тым сказана, што сыход Кісляка даўно ўжо чакаўся, але ў Маскве не пацвярджалі дату яго ад'езду. У той жа час, бізнэс-рада ЗША—Расія арганізуе развітальны вечар з паслом Кісляком, які павінен адбыцца 11 ліпеня ў гатэлі St. Regis.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава ў панядзелак сказала, што Кісляк, які працуе ў ЗША ўжо 9 гадоў, увойдзе ў гісторыю як чалавек, які зрабіў усё магчымае для развіцця двухбаковых адносін, нават у самыя складаныя часы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930