Знайсці
23.06.2017 / 13:376РусŁacБел

Арабскія краіны запатрабавалі ад Катара закрыць «Аль-Джазіру»

Чатыры краіны, што разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам, накіравалі ў Доху 13 патрабаванняў, якія неабходна выканаць для адмены байкоту.

У прыватнасці, Саудаўская Аравія, Егіпет, ААЭ і Бахрэйн патрабуюць, каб Катар закрыў сваю тэлекампанію «Аль-Джазіра».

У дакуменце ўдакладняецца, што закрыты павінны быць усё філіялы «Аль-Джазіры». У кампаніі ёсць тэлеканал на англійскай мове — адзін з самых папулярных арабскіх спадарожнікавых каналаў.

Краіны Персідскага заліва і блізкі саюзнік Саудаўскай Аравіі, Егіпет, даўно абвінавачвалі «Аль-Джазіру» ў прадастаўленні трыбуны для ісламісцкіх рухаў і заахвочванні іншадумства.

Ад уладаў Катара таксама патрабуюць скараціць сувязі з Іранам і закрыць турэцкую вайсковую базу — і зрабіць усё гэта на працягу 10 дзён.

Найбуйнейшы палітычны крызіс у краінах Персідскага заліва здарыўся ў пачатку чэрвеня, калі больш за дзесяць краін увялі супраць Катара дыпламатычныя і эканамічныя санкцыі.

Яны абвінавацілі Катар у фінансаванні тэрарызму і падрыве стабільнасці ў рэгіёне. Усе гэтыя абвінавачванні Доха адмаўляе.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930