Знайсці
14.06.2017 / 15:433РусŁacБел

Аналітыкаў разведкі ў ЗША на 75% заменяць штучным інтэлектам

Нацыянальнае агенцтва геапрасторавай выведкі ЗША (NGA) імкнецца да аўтаматызацыі сваёй працы, таму ўжо ў хуткім часе камп’ютары будуць ажыццяўляць 75% задач, якія ў дадзены момант выконваюцца аналітыкамі выведкі, паведамляе амерыканскі часопіс Foreign Policy. 

Роберт Кардзіла, які з’яўляецца кіраўніком гэтай амерыканскай спецслужбы, паведаміў пра намеры «аўтаматызаваць» NGA на канферэнцыі ў Сан-Антоніа (Тэхас, ЗША). Штогадовая канферэнцыя, якая арганізоўваецца Агенцтвам геапрасторавай выведкі, аб’ядноўвае інжынераў, вайскоўцаў і спецыялістаў выведкі для абмеркавання пагроз нацыянальнай бяспекі і новых трэндаў.

Ужо зараз як спецслужбы, так і буйны бізнэс выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці штучны інтэлект. Напрыклад, паліцыя выкарыстоўвае спецыяльныя праграмы для прагназавання імавернасці злачынстваў у тым ці іншым раёне на аснове дадзеных статыстыкі.

Рабатызацыя і аўтаматызацыя выклікаюць асцярогі, што некаторыя прафесіі могуць проста знікнуць. Гэта вялікая пагроза для працоўных, асабліва ў прыватным сектары.

Страх згубіць працу прысутнічае і сярод разведчыкаў. Кардзіла прызнаў, што працоўная сіла «скептычна» і нават «цынічна» ставіцца да магчымай аўтаматызацыі. Кіраўнік спецслужбы хоча, каб машыннае навучанне дапамагло апрацоўваць вялікую колькасць здымкаў. Зараз гэтую складаную і руцінную працу робяць людзі.

Нацыянальнае агенцтва геапрасторавай выведкі ЗША не шукае канкрэтных асоб ці аб’екты ў адрозненне ад іншых спецслужбаў. Галоўная мэта гэтай установы — адсочваць паверхню Зямлі ў пошуках патэнцыйных пагроз, такіх як выпрабавальныя пляцоўкі ў Паўночнай Карэі.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930