Знайсці
29.05.2017 / 13:0610РусŁacБел

Чатырохгадовая дзяўчынка выпала з балкона ў Бярозе

Інцыдэнт адбыўся 27 мая каля 9 гадзін раніцы. З балкона кватэры на другім паверсе выпала чатырохгадовая дзяўчынка. Яна атрымала ўдары, траўму галавы і хрыбетніка. Дзіця шпіталізавана.

«Са слоў бацькоў, раніцай дачка адмовілася ехаць разам са старэйшым братам у паліклініку, таму яе пакінулі дома адну. Як мяркуецца, затым малая перадумала і вырашыла адправіцца за імі. Для гэтага яна прынесла крэсла на балкон, з якога стала на падваконнік. Дзяўчынка самастойна рассунула створкі акна і выскачыла ўніз на зямлю. Відавочцы паведамілі пра гэта ў хуткую дапамогу», - распавяла Марына Дранькова.

Па дадзеным факце праверку праводзіць Бярозаўскі РАСК. З мэтай высвятлення ўсіх акалічнасцяў інцыдэнту праведзены агляд месца здарэння, апытаны сваякі і суседзі сям'і, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Сям'я характарызуецца станоўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930