Знайсці
29.05.2017 / 08:5213РусŁacБел

Сёння госцем інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч стане Уладзімір Сарокін

Сёння, 29 мая, у інтэлектуальным клубе нобелеўскага лаўрэата пройдзе сустрэча з пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасць». Суразмоўцам Сарокіна ў абмеркаванні будзе беларускі культуролаг Аляксей Братачкін.

Уладзімір Сарокін — расійскі пісьменнік, сцэнарыст, драматург, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сац-арту ў расійскай літаратуры. Аўтар дзесяці раманаў, а таксама шэрагу аповесцяў, апавяданняў, п'ес і кінасцэнарыяў. Лаўрэат прэміяў Андрэя Белага, «НОС», «Вялікая кніга» і іншых. Кнігі перакладзены на дзясяткі моваў. Да студзеня 2017 году з'яўляўся членам Рускага ПЭН-цэнтру. У студзені 2017 заявіў аб выхадзе з ПЭН-цэнтру на знак пратэсту супраць дзеяньняў яго выканкаму.

Гасьцямі інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч ужо былі расійская паэтка, празаік, перакладчык, філолаг і этнограф Вольга Седакова, расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі, літоўская пісьменніца Рута Ванагайце, палітычны журналіст, аглядальнік, блогер Аляксандр Марозаў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031