Знайсці
27.05.2017 / 00:518РусŁacБел

Агароджа трыбуны ў Віцебску абвалілася разам з фанатамі ФОТА

Здарэнне адбылося на стадыёне ў Віцебску падчас матча мясцовай каманды і БАТЭ.

Пасля пераможнага гола на апошняй хвіліне матча футбалісты «Віцебска» пабеглі да фан-сектара. А заўзятары, у сваю чаргу, кінуліся ім насустрач. У выніку не вытрымала агароджа. Яна абрынулася, у выніку чаго некалькі чалавек з вышыні ўпалі на зямлю.

8 чалавек даставілі ў бальніцу, шасцярых ужо адпусцілі дадому, двое працягваюць лячэнне, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». СК праводзіць праверку.

Паводле інфармацыі Belultras.by, адзін чалавек зламаў нагу, яшчэ адзін — разбіў галаву. Таксама некалькі чалавек атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031