Знайсці
27.05.2017 / 14:5110РусŁacБел

26—28 мая — «Пакуль ногі носяць»: кранальная камедыя па-беларуску

Кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13). Пачатак а 19.00.

26-28 траўня у межах «Беларускіх уікэндаў» адбудуцца паказы кранальнай камедыі «Пакуль ногі носяць» па-беларуску. У галоўных ролях — Джэк Нікалсан і Морган Фрымэн.

Эксцэнтрычны мільярдэр Эдвард Коўл (Джэк Нікалсан) і аўтаслесар Картэр (Морган Фрымэн) пражылі сваё жыццё па-рознаму, але ніколі не мелі магчымасці спыніцца і задумацца, навошта яно ўсё. Цяпер, калі яны апынуліся на суседніх ложках у шпіталі, а іх дыягназ — рак, сябры па няшчасці вырашаюць выканаць, пакуль ногі носяць, усе свае запаветныя жаданні. Але ці знойдуць яны радасць у жыцці?

Гэты фільм — бенефіс двух геніяльных акцёраў нашага часу — выбухнога Джэка Нікалсана і заўжды спакойнага Моргана Фрымэна. Фільм камедыйны, але адначасова прымушае задумацца пра важныя рэчы: у чым сэнс і радасць жыцця?

На беларускую мову галоўныя ролі агучылі Павал Харланчук і Алесь Малчанаў.

Паказы адбудуцца 26-28 мая ў кінатэатры «Масква». Пачатак сеансаў а 19:00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by

Паказы арганізаваны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.

Падрабязней на kinakong.by.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031