Знайсці
23.05.2017 / 17:31РусŁacБел

Творы з Ватыканскіх музеяў пакажуць у Беларусі

Творы з Ватыканскіх музеяў плануецца выставіць у Беларусі, паведамляе catholic.by.

сatholic.by

Нацыянальны мастацкі музей і Святы Прастол пачалі актыўна супрацоўнічаць у 2016 годзе, тады ў Ватыкане адкрылася выстава «Іканапіс Беларусі XVII-XХI стагоддзяў». Экспазіцыя паклала пачатак далейшаму ўзаемадзеянню ў сферы культуры, лічыць генеральны дырэктар НММ Уладзімір Пракапцоў. Разам з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом пры Святым Прастоле Сяргеем Алейнікам у знак удзячнасці за арганізацыйную дапамогу ён уручыў узнагароды і ганаровыя граматы кіраўніцтву і супрацоўнікам Ватыканскіх музеяў.

«Мы дамовіліся, што ў наступным годзе нашы італьянскія калегі прымуць удзел у выставе сучасных іканапісцаў, на якой будуць прадстаўлены больш за дзесяць еўрапейскіх краін. Таксама мы правялі перагаворы наконт таго, каб у 2019 годзе, калі не раней, правесці выставу ікон з калекцыі Ватыканскіх музеяў у нашым музеі, у рамках святкавання яго 80-годдзя», — адзначыў Уладзімір Пракапцоў. Ён расказаў, што рэстаўратары НММ будуць штогод праходзіць практыку ў майстэрнях Ватыканскіх музеяў. «І самае галоўнае: мы дамовіліся аб нашых далейшых кантактах, у тым ліку з Барбарай Ятай (дырэктарам Ватыканскіх музеяў), яна будзе садзейнічаць беларускім вучоным у пошуку магчымых дакументаў, звязаных з імем Францыска Скарыны, якія могуць захоўвацца ў Ватыканскіх музеях», — прывёў падрабязнасці перагавораў кіраўнік НММ.

У сваю чаргу Барбара Ята прызналася, што знаёма са славянскімі іконамі з самага дзяцінства. Яе маці мае рускія карані. Яна займаецца іканапісам і таму была запрошана выставіць свае творы ў Мінску. На думку дырэктара, супрацоўніцтва ў сферы мастацтва чарговы раз дэманструе, наколькі блізкай з'яўляецца культура еўрапейскіх краін.

Развіццё супрацоўніцтва ў сферы культуры мае вялікае значэнне для іміджу Беларусі ў свеце, перакананы Сяргей Алейнік. На яго думку, выстава беларускіх ікон у Ватыкане мела вялікае значэнне з пункту гледжання папулярызацыі культурнай спадчыны. «Яна была важнай і з пункту гледжання ўмацавання нашых двухбаковых адносін у сферы культуры. Мы плануем прадоўжыць дыялог з кіраўніцтвам Ватыканскіх музеяў, абмеркаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва», — дадаў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930