Знайсці
14.05.2017 / 09:2928РусŁacБел

Navi пракаментавалі свой выступ і перамогу партугальца на «Еўрабачанні»

Navi выступалі пад трэцім нумарам з беларускамоўнай песняй «Гісторыя майго жыцця», у фінале яны занялі 17-е месца. Яны кажуць, што вынік галасавання іх не засмуціў. «Мы сёння вырашылі расслабіцца і атрымаць задавальненне», - кажа Ксенія. Navi таксама распавядаюць, што пацалавацца падчас нумара яны вырашылі ўсяго за пару хвілін да выхаду.

Сам факт свайго выступу на «Еўрабачанні» Naviband лічаць важным для культуры, беларускай мовы і моладзі. Арцём спадзяецца, што яны змаглі аб'яднаць беларусаў.

«Мы хочам сказаць «дзякуй» нашай Беларусі за такую падтрымку, за такі флэшмоб. І Сяргей Міхалок спяваў нашу песню і некалькі дзён таму нам тэлефанаваў Аляксандр Саладуха, што крыху нетыпова», — распавядае Арцём Лук'яненка.

Пры гэтым у Navi няма планаў выступіць на «Еўрабачанні» яшчэ раз. Арцём кажа, што яны хочуць займацца творчасцю і музыкай. Менавіта музыка, а не шоў, сёння перамагла на конкурсе.

«Мы вельмі радыя за Партугалію. Мы паспелі з ім паразмаўляць, ён вельмі шчыры чалавек і ён павінен быў быць першым. І мы вельмі хочам, каб у наступным годзе да гэтага конкурсу адносіліся больш лёгка», - кажуць Арцём і Ксенія, якія ўжо 3 чэрвеня выступяць каля Мінскай ратушы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031