Знайсці
27.04.2017 / 08:409РусŁacБел

Паліцэйскія ў Парыжы вярнулі да жыцця жанчыну, прызнаную памерлай

AFP

Паліцэйскім у французскай сталіцы ўдалося рэанімаваць жанчыну, якую супрацоўнікі хуткай дапамогі абвясцілі памерлай за гадзіну да гэтага.

49-гадовая жанчына, імя якой не называецца, ужо шмат гадоў пакутуе на анарэксію. 18-гадовая дачка жанчыны знайшла яе нежывой на падлозе, і было падобна, што маці перенесла інфаркт.

Пасля выкліку прыбылі дактары хуткай дапамогі, аднак спробы вярнуць жанчыну да жыцця былі беспаспяховыя.

Але праз гадзіну двое парыжскіх паліцэйскіх, якія прыбылі для таго, каб скласці пратакол пра прычыну смерці, прыпаднялі коўдру, што накрывала жанчыну, і заўважылі прыкметы жыцця.

Адзін з іх праверыў яе пульс на шыі і выявіў, што яе сэрца ўсё яшчэ б'ецца.

Пакуль адзін з узрушаных паліцэйскіх трымаў жанчыну за руку і спрабаваў з ёй размаўляць, другі тэрмінова патэлефанаваў у мясцовую пажарную службу, дзе яму падрабязна патлумачылі, як зрабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца.

Пасля 30 хвілінаў гэтай працэдуры жанчына ачуняла. Яе даставілі ў бальніцу, дзе яна правяла ўжо амаль тыдзень і зараз ідзе на папраўку.

Іван Асіама, кіраўнік мясцовага аддзялення прафсаюза паліцэйскіх, назваў «уваскрашэнне» жанчыны фантастычным і неймаверным выпадкам.

«Нашы калегі кажуць, што гэта было падобна на эпізод з серыяла «Хадзячыя мерцвякі», — кажа ён.

Кіраўнік мясцовай паліцыі заклікаў прысвоіць абодвум паліцэйскім узнагароду за праяўленую мужнасць.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930