Знайсці
25.04.2017 / 17:0616РусŁacБел

ЕГУ не змог прызначыць рэктара

Пра гэта паведамляе сайт навучальнай установы

Конкурс на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні быў публічна абвешчаны 22 лістапада 2016 года. Міжнародны конкурс ажыццяўляўся пры падтрымцы кансалтынгавага агенцтва «Mercuri Urval» у Брусэлі ды пад эгідай Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.

7 сакавіка падчас вочнай сустрэчы ў Вільні чальцы Камітэта па адборы правялі сумоўі з трыма з 29 кандыдатаў, якія падалі заяўкі. Адзін з прэтэндэнтаў быў адабраны ў якасці фінальнага кандыдата і з ім былі распачатыя перамовы, аднак дамова не была заключана па згодзе бакоў.

Камітэт па адборы прыйшоў да высновы, што на бягучым этапе ніводзін адпаведны кандыдат не можа быць прызначаны на пасаду рэктара. Камітэт па адборы рэкамендаваў Агульнаму сходу сузаснавальнікаў і Кіраўнічай радзе перанесці правядзенне Конкурсу на другую палову 2017 года, адзначаецца ў паведамленні.

Часовы выканаўца абавязкаў Рэктара Ёрген Ёргенсэн пагадзіўся працягнуць працу на сваёй пасадзе да канца 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930