Знайсці
04.04.2017 / 10:1613РусŁacБел

Мітрапаліт Кандрусевіч: Каталікі Беларусі хочуць набыць у Мінску ўніверсітэт

Кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію брытанскаму Catholic Herald заявіў пра планы стварэньня ў Беларусі каталіцкага ўніверсітэта.

Кандрусевіч шукаў падтрымкі гэтай ідэі ў час візыту ў ЗША 20—25 сакавіка. Паводле мітрапаліта, яго часта запрашаюць выступіць у свецкіх універсітэтах на тэмы маральных каштоўнасьцяў і этыкі:

«Нашае грамадства адчувае гэтую неабходнасць. Яны кажуць: «Калі ласка, прыходзьце», — патлумачыў Кандрусевіч.

Ён сказаў, што ў Мінску выстаўлены на продаж універсітэт, ёсць патэнцыял для яго набыцця пры ўмове, што цяперашнія студэнты таго ўніверсітэта будуць мець магчымасць скончыць курс навучання.

Ён не ўпэўнены, што такі ўніверсітэт будзе мець поспех, але кажа: «Мы спрабуем зрушыць камень».

Рашэнне аб стварэнні ў Беларусі багаслоўскай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ было прынятае ў 2014 годзе, акадэмія была зарэгістраваная ў 2015-м, але дагэтуль не мае свайго будынка.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031