Такія кубкі атрымаюць фундатары НН праз Талаку-2016 ФОТАФАКТ
Ідэя выявы належыць фатографу і крыэйтару Сяргею Гудзіліну.
На выяве — барана, з яе непаўторнай графікай. Гэта выключна мірная прылада, ёю варушаць перавораную ніву, каб рунь лягчэй магла прабіцца на свет. Пастаўленая на рабро, вертыкальна, барана ператвараецца ў нечаканую метафару стойкасці і гатоўнасці. У гэтым сімвале няма агрэсіі, але ёсць цвёрдасць. Яе падкрэслівае і чырвоны надпіс «Барані сваё», гульня слоў ад «Барануй».
Пад лога даўняй газеты размешчаны радкі з верша аднаго з былых рэдактараў «Нашай Нівы» Янкі Купалы, надрукаваныя ўпершыню ў НН у 1913 годзе: «Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі».
Графічную апрацоўку ідэі ажыццявіў дызайнер СтК.
Дзякуем усім, хто падтрымаў нас. Мы ганарымся нашай грамадзянскай супольнасцю.
Нашаніўская Талака паспяхова скончана: спіс фундатараў
0
0
0
0
0
0
Сайт Nashaniva.com можа быць часова, каля 10 хвілін, недаступны ў сувязі з тэхнічнымі зменамі
 1
Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш
 31
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера