Знайсці
29.09.2016 / 13:397РусŁacБел

«Дамову тую засунь сабе…» — да актывісткі Юліі Сцяпанавай прыйшлі судовыя выканаўцы, канфіскавалі маёмасць гаспадароў здымнай кватэры

Выканаўцы прыйшлі ў сувязі з дзейнасцю прадпрымальніка Алеся Макаева, мужа Сцяпанавай.

Алесь Макаеў, фота — racyja.com

Алесь Макаеў быў неаднаразова аштрафаваны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, таксама мае запазычанасць перад рынкам «Ракаўскі кірмаш» за нясплату арэнды. І таксама — штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (у лютым Макаева злавілі падчас кантрольнай закупкі — ён прадаваў сантэхніку праз абвесткі). Сам Алесь Макаеў сцвярджае, што агульную суму, якую ён вінен дзяржаве, ён не ведае.

Цяпер судовыя выканаўцы прыйшлі ў кватэру да Сцяпанавай.

Алесь Макаеў і Юлія Сцяпанава, фота з фэйсбука Ю.Сцяпанавай

«Пральную машынку, пасудамыйку, тэлевізар smart tv — дзіця мульцікі глядзела з яго, мікрахвалёўку, вентылятар забралі. Я ім паказвала дамову, у якой апісаныя гэтыя рэчы як гаспадарскія (пральная машынка — гаспадара кватэры), астатнія рэчы мы дамовіліся пакінуць у залік пражывання. Нам адказалі — засуньце тую дамову сабе…» — распавяла «Нашай Ніве» Сцяпанава. Алесь Макаеў пракаментаваў гэтую гісторыю так: «Штосьці будзем рабіць. Праўда, я дакладна не ведаю яшчэ што».

Сцяпанава збіраецца абскардзіць канфіскацыю, але прызнае, што шанцаў няшмат: «У нас не засталося дакументаў на тую тэхніку, таму, напэўна, ніхто нічога не верне».

«Саша [Макаеў] прынцыпова адмаўляўся аплочваць штрафы… І вось, прыйшлі па рэчы. Праўда, я не разумею, чаму праз яго канфіскавалі рэчы мае і дзіцячыя? Я прапаноўвала яго — Макаева — сантэхніку, якая ляжыць на балконе, але выканаўцы яе забіраць чамусьці не захацелі», — сказала Юлія Сцяпанава. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031