Знайсці
30.08.2016 / 22:494РусŁacБел

Чачэнцы, якія знаходзіліся каля пагранпераходу «Брэст», разышліся

30 жніўня прыкладна ў 19.30, больш за 100 чачэнцаў, якія знаходзіліся каля беларускага пагранічнага пераходу «Брэст» на беларуска-польскай мяжы і якіх польскія пагранічнікі не прымаюць у якасці бежанцаў, разышліся. Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

«Сёння яны накіравалі зварот да прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Польшчы, спадзеючыся, што пасля гэтага іх праблема пачне вырашацца», — сказаў праваабаронца.

Як раней паведамляў БелаПАН, днём 29 жніўня каля пагранічнага пераходу сабралася каля 200 чачэнцаў, якія беспаспяхова спрабавалі перасекчы мяжу праз гэты аўтадарожны пункт пропуску на аўтобусе, а таксама цягніком Брэст — Цярэспаль.

Такім чынам бежанцы з Чачні хацелі прыцягнуць увагу польскага боку да сваёй праблемы. Паводле слоў некаторых, яны жывуць у Брэсце некалькі месяцаў і кожны дзень робяць спробы выехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус бежанца. Чачэнцы кажуць, што пакідаюць радзіму, бо жыць там немагчыма. Больш за 100 з іх начавалі каля пагранпераходу.

Паводле звестак Кісляка, ніхто з чачэнцаў затрыманы не быў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031