Знайсці
24.05.2016 / 12:021РусŁacБел

Этна-трыа «Троіца» атрымае прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку»

26 мая на цырымоніі ўручэння музычных узнагарод Rock Profi ў клубе ili этна-трыа «Троіца» на чале з Іванам Кірчуком атрымае прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку». У галасаванні бралі ўдзел больш за 60 беларускіх гуртоў і сольных артыстаў у стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва.

Гурт «Троіца» быў заснаваны ў 1995 годзе і выконвае беларускія народныя песні ў стылістыцы этна-ф’южн. На рахунку калектыва шэсць студыйных альбомаў, якія выдаваліся ў тым ліку ў Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Германіі. Геаграфія канцэртаў «Троіцы» ахоплівае шмат краін Еўропы, а таксама Паўднёва-Усходнюю Азію і Паўднёвую Амерыку. У мінулыя гады прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку» на Rock Profi атрымлівалі гурты «Ляпіс Трубяцкі» (2013), «Крама» (2014), а таксама N.R.M. у класічным складзе (2015).

– Нам, безумоўна, прыемна. Я захоўваю ўсе ўзнагароды, якія атрымлівала «Троіца», таму што гэта ўвага ад Беларусі і ад беларусаў. Для нас яна мае асаблівую вартасць, – кажа Іван Кірчук. – Цікава, што за нас прагаласавалі рокеры, але свая логіка ў гэтым ёсць. Напрыклад, сярод маіх улюбёных гуртоў ёсць Clawfinger і Dream Theater. І наогул у маладыя гады на танцах з гуртом я граў песні Deep Purple. Я быў клавішнікам – меркаваў, што буду Джонам Лордам, але потым пачаў займацца фолк-музыкай.

26 мая у клубе ili назавуць і ўзнагародзяць пераможцаў у астатніх пяці намінацыях Rock Profi: «Лепшы альбом», «Лепшы запіс», «Лепшая песня», «Дэбют года», «Артыст года». Лідарамі па колькасці намінацый (па чатыры) у гэтым годзе з’яўляюцца рок-гурты Brutto і Re1ikt. Сярод намінантаў таксама «Серебряная свадьба», Shuma, «Дай дарогу» і іншыя. Узнагароды Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў з 2013 года ладзяць Павел Юрцэвіч (студыя «Осмас», клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by).

На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Rock Profi выступяць гурты Intelligency, True Litwin Beat, Unhuman Remains, Slowner, «Сестричкин луч». Пачатак у 19.00. Кошт квіткоў: 200 тыс. руб. Продаж праз аператара Tamtam.by і ў клубе. Колькасць месцаў абмежаваная. Інфалінія: (029) 629 86 98.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930