Знайсці
30.11.2015 / 10:231РусŁacБел

Прэм'ер Турцыі: Працэс далучэння краіны да Еўрасаюза паскорыцца

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу па выніках саміту ЕС— Турцыя заявіў, што яго краіна і Еўрасаюз будуць праводзіць па два саміты на год, што паскорыць працэс уваходжання Турцыі ў ЕС, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

«Вызначаны каляндар па пытанні бязвізавага рэжыму з ЕС. У сакавіку (2016) першы даклад, у чэрвені — уступленне ў сілу пагаднення аб вяртанні мігрантаў, і ў кастрычніку — уступленне ў сілу бязвізавага рэжыму. Для гэтага ёсць што рабіць і нам, і Еўрасаюзу», — заявіў Давутаглу.

Еўрасаюз выдзяляе Турцыі €3 млрд на ўладкаванне побыту ўцекачоў з Сірыі.

«Нашай канчатковай мэтай з'яўляецца выкараненне гандлю людзьмі і злачынстваў у дачыненні да ўцекачоў, а таксама памяншэнне колькасці мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу», — заявіў Давутаглу.

Усяго Турцыя прыняла каля 2 млн бежанцаў.

Еўрасаюз гатовы да ўвядзення бязвізавага рэжыму з Турцыяй і аднаўлення перамоў аб яе ўступленні ў ЕС у абмен на дапамогу Анкары спыніць плыню мігрантаў з мусульманскіх краін.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930