Знайсці
21.10.2014 / 21:227РусŁacБел

Настаўнікаў плануюць разгрузіць ад лішняй работы

У бліжэйшы час будуць распрацаваны прапановы па разгрузцы настаўнікаў ад лішняй работы, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік.

«Заканчвае работу група па комплексным вывучэнні стану спраў у сістэме адукацыі. Абмяркоўвалася ў тым ліку праблема па перагрузцы настаўнікаў непатрэбнымі функцыямі. У бліжэйшы час мы вызначымся, якую дакументацыю і толькі павінен весці настаўнік, якую — класны кіраўнік і адміністрацыя школы. Функцыі, якія не павінен выконваць настаўнік, павінны выконваць адпаведныя дзяржаўныя органы. Калі кожны пачне займацца сваёй справай, будзе парадак», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне аб распрацоўцы сістэмы мер па выкараненні ўтрыманства і дармаедства, Анатоль Тозік адзначыў, што гэта тэма патрабуе вельмі дасканалага вывучэння.

«Учора на нарадзе ў прэзідэнта пытанне было акрэслена прынцыпова: мы павінны максімальную колькасць людзей уцягнуць, як казалі раней, у грамадска карысную працу. Ніхто не павінен карыстацца дабротамі за кошт іншых, таму што дзяржаўны бюджэт не бяздонны — колькі мы туды насыплем, столькі адтуль і высыплем. І, калі чалавек па сваім фізічным стане можа працаваць, ён павінен працаваць, ніхто за яго напаўняць дзяржбюджэт не будзе», — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Крытэрыі, па якіх грамадзяне будуць трапляць у катэгорыю «дармаед», пакуль не распрацаваны.

«Прэзідэнт паставіў задачу да канца года разабрацца і стварыць механізм, пры якім усе працаздольныя людзі прымалі б удзел у стварэнні матэрыяльных даброт і ў будаўніцтве нашай роднай дзяржавы», — дадаў Анатоль Тозік.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031