Знайсці
24.04.2024 / 19:21ŁacБел

У Польшчы раптоўна памёр 38-гадовы беларус

У Польшчы раптоўна памёр 38-гадовы беларус, які працаваў на мэблевай фабрыцы. Цяпер ягоным жонцы і дзецям збіраюць фінансавую дапамогу. З паведамлення пра збор, арганізатарам якога пазначаная Аліна Цвяткова, вынікае, што ў 2021 годзе сям'я беларусаў пераехала з Мінска ў Беласток, піша Most.

Фота: Prateek Gautam / Unsplash

«Паціху наладжвалі побыт. Я падпрацоўвала на прыбіраннях, муж працаваў на мэблевай фабрыцы. Дзеці інтэграваліся ў школу. Будавалі планы на светлую будучыню. Але гэтаму не наканавана было спраўдзіцца», — напісала жанчына.

Беларуса не стала 6 сакавіка гэтага года. Як расказалі Most знаёмыя сям'і, сваякі вырашылі крэміраваць цела і ўжо перавезлі прах у Беларусь. Сям'я ж мужчыны прыняла рашэнне застацца ў Беластоку.

Муж і жонка пражылі разам 17 гадоў, у сям'і двое дзяцей. Старэйшая дачка паступіла ў Польшчы ў ліцэй і будзе працягваць навучанне, сын наведвае школу. Дзяўчынка і хлопчык цяжка пераносяць страту бацькі.

«Дзеля дзяцей я павінна быць моцнай. Цяпер я для іх і мама, і тата. Зыходзячы з гэтага прашу фінансавай дапамогі для маёй сям'і», — напісала жанчына.

Чытайце таксама:

На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
27
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031