Знайсці
18.04.2024 / 00:593РусŁacБел

Англія, на выхад! «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» вылецелі з Лігі чэмпіёнаў

Украінец Андрэй Лунін выцягнуў «Рэал» у паўфінал.

Джуд Белінгем звяртаецца да фанатаў «Рэала» падчас серыі пенальці. Фота: Dave Shopland / AP

У першым матчы ў Мадрыдзе была нічыя 3:3. «Рэал» сёння першым адкрыў лік у сустрэчы: на 12-й хвіліне вызначыўся Радрыга, а потым каралеўскі клуб сышоў у глыбокую абарону. 

«Манчэстэр Сіці» — пераможца мінулай Лігі чэмпіёнаў — узламаў гэту абарону на 76-й хвіліне высілкамі Кевіна дэ Бруйне — 1:1. Асноўны і дадатковы час так і скончыліся.

У матчы і ў серыі пенальці героем стаў украінскі галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін, які зрабіў некалькі сэйваў і ў серыі 11-метровых адбіў удары Бернарда Сілвы і Матэа Ковачыча.

«Баварыя» сёння выйграла ў Мюнхене ў лонданскага «Арсенала» 1:0 (першы матч — 2:2) і таксама выйшла ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў.

Такім чынам у паўфіналах згуляюць: «Рэал» — «Баварыя», «Барусія» — ПСЖ.

Упершыню за тры гады паўфіналы пройдуць без англійскіх клубаў.

Паўфіналы пройдуць 30 красавіка, матчы ў адказ 7 мая.

Фінал — 1 чэрвеня.

Чытайце таксама:

«Баварыя» выбіла «Арсенал» з Лігі чэмпіёнаў

Агонь у Дортмундзе і сенсацыя ў Барселоне: вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў

Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
18.04.2024
Арсеналу это пофігу. Ен не еўрапейскі кубкавы гулец, і ніколі гэдкім не быў за ўсю сваю немалую гісторыю. Што да 1/4 дайшлі і тое ўжо надзвычайнае дасягненьне, і што па выніку прайгралі 3-2, а не 10-2 - выключна проста. 
Што да Сіці, то так, ім павінна быць прыкра, бо пазіцыянуюць сябе на лепшую каманду Эўропы, не меней. Сабралі ледзь не ўсіх лепшых у склад, але Рэал есьць Рэал. Ен (Рэал) і есьць найлепшы клуб Эўропы ды  й бадай што і сьвету
0
бабруйчанін/адказаць/
18.04.2024
Штаты да Хаты )) у прытулак- хоспіс))
20.04.2024
Mianie bolš cikavić biełaruski čempijanat, alie tut pra jaho ni hu-hu. :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера