Знайсці
17.04.2024 / 10:47ŁacБел

Аднакурсніцу Пуціна прызначылі старшынёй Вярхоўнага суда Расіі

Савет Федэрацыі прагаласаваў за прызначэнне Ірыны Падносавай на пасаду старшыні Вярхоўнага суда Расіі.

Ірына Падносава. Фота: Новая газета

Конкурс на гэтую пасаду быў аб'яўлены 1 сакавіка, пасля таго як 23 лютага памёр Вячаслаў Лебедзеў, які кіраваў судом з 1989 года (тады гэта яшчэ быў Вярхоўны суд РСФСР).

71-гадовая Падносава была намеснікам Лебедзева на пасадзе кіраўніка Судовай калегіі па эканамічных спрэчках.

У 1975 годзе яна скончыла юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта імя Жданава адначасова з Уладзімірам Пуціным.

Да пераходу ў Вярхоўны суд Расіі Падносава ўзначальвала Ленінградскі абласны суд і Другі апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі, піша Бі-бі-сі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера