Знайсці
16.04.2024 / 15:175РусŁacБел

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

У сталіцы выстаўлена на продаж двухпакаёўка ў будынку з надпісам «Подвиг народа».

Фота тут і далей: realt.by

Агульная плошча кватэры, якая прадаецца па адрасе праспект Незалежнасці, 37, — 50,7 м². Месціцца яна на 4-м паверсе 5-павярховага дома 1946 пабудовы. Вышыня столяў складае 3 метры.

Паколькі адна сцяна дома паўкруглая, а кватэра вуглавая, гасцінны пакой у ёй мае незвычайную форму. Памяшканне прахадное, яго плошча 18,7 м². 

Спальны пакой мае плошчу 9,7 м², кухня яшчэ на «квадрат» меншая — 8,7 м². Гэтыя памяшканні хоць і малыя, але маюць правільную форму.

Чаго нельга сказаць пра санвузел і гардэробны пакой.

У кватэры драўляная падлогі і падаконнік. Прадаецца без мэблі і тэхнікі за выключэннем кухні, якая выканана ў класічным стылі.

У апісанні пазначана, што перапланіроўка кватэры ўзаконеная, а само памяшканне цалкам прыдатнае для пражывання. Просяць за кватэру з відам плошчу Перамогі 120 400 даляраў. Гэта па $2 375 за квадрат пры сярэднім кошце квадрата ў Мінску $1368.

Чытайце таксама:

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе

Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2
0
а из нашего окна **** красная видна/адказаць/
16.04.2024
а выхлапныя газы адкуль? з **** таго, што стаіць за фалічным сімвалам абеліскам ?
0
Правдоруб 54/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
калі б помнік перамогі быў бутэлькаю а я бамжом/адказаць/
16.04.2024
я б здаў гэту самую вялікую бутэльку і стаў бы самым вялікім бамжом у Свеце (С)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера